Вярхоўны суд Беларусі абавязаў кампанію Telewizja Polska спыніць выкарыстаньне гандлёвага знаку «Белсат» пры трансьляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адвакат Белсату кажа, што Белсат і так на Беларусь не вяшчае. На дзіўным працэсе ў Менску пабывала Аляксандра Дынько. У Валійскім Ньюпорце саміт НАТО паспрабуе звузіць «расейскі сьвет», які апошнім часам спрабуе пашырацца. Што гэта будзе азначаць для Беларусі? У Горадні бацькі дамагліся, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску. Могуць, калі захочуць! Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.