Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША разьмесьцяць у Эстоніі свае войскі. Асноўныя тэзісы Абамы

абноўлена

Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвэсам прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў аб разьмяшчэньні ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Эстоніі, перадае Agence France-Presse. Удакладняецца, што амэрыканскія ВПС будуць дысьлякавацца на ваенна-марской базе Amari Air Base.

«Сёньня я магу аб’явіць, што гэтая ініцыятыва ўключае ў сябе разьмяшчэньне дадатковых частак ВПС, самалётаў для правядзеньня вучэньняў. Мы лічым, што лепшым месцам для іх разьмяшчэньня стане ваенна-марская база тут, у Эстоніі,» — заявіў прэзыдэнт ЗША.

Абама падтрымаў вызначэньне Эўразьвязам дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне, як агрэсіі, ды запэўніў Эстонію ў падтрымцы Злучанымі Штатамі рэгіянальнай бясьпекі краінаў Балтыі і ў непарушнасьці амэрыканскага абавязацельства абараняць любога чальца НАТО ад нападу.

Інфармацыйны балтыйскі партал Дэльфі падае асноўныя тэзы выступу Барака Абамы на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Эстоніі.

  • Тое, што адбываецца ва Ўкраіне -- трагічна, але гэта дае нам магчымасьць сьвежым поглядам паглядзець на нашы абавязацельствы перад НАТО.
  • Наша задача ў тым, каб не было ніякіх розначытаньняў па 5 артыкуле статуту НАТО*.
  • Санкцыі мелі адчувальны ўплыў на Расею.
  • Украіна павінна адчуваць, што мы зь ёй ня толькі на словах, але і на справе.
  • Занадта рана казаць аб тым, што менавіта будзе азначаць гэтае спыненьне агню, аб якім у сераду дамовіліся Парашэнка і Пуцін.
  • Да гэтага часу асаблівых вынікаў ад заяваў пра спыненьне агню мы ня бачылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG