Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім уладам перадалі 100 тысяч подпісаў за вуліцу Быкава


Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч разам з пісьменьнікам Уладзімерам Арловым перадалі кіраўніку Менскага гарсавета 100 000 подпісаў за вуліцу імя Васіля Быкава ў Менску.

Паводле Тацьцяны Караткевіч, больш за сто тысяч жыхароў Менску выказаліся за тое, каб адна з вуліцаў горада стала вуліцай імя Васіля Быкава і 36 тысяч выказаліся за тое, каб адна са станцыяў мэтро мела такую ж назву.

Бібліятэцы гарсавета актывісты падарылі апошнія выданьні Быкава «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя».

«Мінулы склад Менскага гарсавета не адважыўся прыняць рашэньне на карысьць Васіля Быкава, паспрабуем з гэтым. Мы не пакідаем спраў, якімі займаемся і якія даверылі нам грамадзяне. І верым, што ў Менску будзе і вуліца Быкава, і помнік Быкаву», — напісаў у фэйсбуку Андрэй Дзьмітрыеў.

У 2010 годзе актывісты кампаніі «Гавары праўду» зьвярталіся ў Менгарвыканкам зь ініцыятывай даць адной з вуліцаў гораду імя Васіля Быкава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG