Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: «Перамовы з Расеяй безвыніковыя»


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк лічыць перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны ў Менску безвыніковымі.

Пра гэта Яцанюк заявіў на пасяджэньні Кабінэту міністраў Украіны, перадае РБК-Украіна.

Паводле словаў Яцанюка, Украіна ня мела асаблівых чаканьняў ад учорашніх перамоваў з Расеяй, але гэты шлях усё роўна трэба прайсьці.

«Для Ўкраіны ёсьць тры асноўныя выклікі: вайна, валютна-абменны курс і энэргетыка. Учора адбыліся трохбаковыя кансультацыі, і адзіная краіна, якая ня ведае, што гэтая вайна разьвязана Расеяй, — гэта Расея. Прынамсі, такую выснову можна зрабіць са слоў прэзыдэнта Пуціна», — сказаў Яцанюк.

Ён таксама адзначыў, што вырашыць гэта можна толькі адным спосабам: Украіна аднаўляе кантроль над мяжой, Расея спыняе пастаўкі зброі, а АБСЭ кантралюе гэты працэс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG