Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Фясенка: «Расея хоча замарозіць канфлікт у Данбасе»


Уладзімер Фясенка
Уладзімер Фясенка

Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што прагрэс у адносінах паміж Расеяй і Ўкраінай пасьля менскага cаміту можна адзначыць толькі ў сфэры газавага і гандлёвага пытаньняў.

Па найбольш балючай тэме — збройным супрацьстаяньні ў Данбасе — прарыву не было, бо Расея настроеная на замарожваньне канфлікту.

«Ніякага прарыву не было і не магло быць. Пра гэта гаварылі большасьць палітыкаў і экспэртаў. Нават Ангела Мэркель пра гэта сказала на сустрэчы ў Кіеве 23 жніўня. Было б наіўна чакаць прарыву ў сытуацыі кардынальна супрацьлеглых інтарэсаў Расеі і Ўкраіны па пытаньні канфлікту ў Данбасе.

На перамовах у Менску маглі толькі пачацца перамоўныя працэсы для збліжэньня інтарэсаў бакоў. Дасягнуты мінімальна магчымы вынік — сам факт перамоваў і тое, што ўдалося пасадзіць за адзін стол Парашэнку і Пуціна і пры гэтым аднавіліся перамовы па газавым пытаньні.

Што тычыцца канфлікту ў Данбасе, то ўжо сустрэча Парашэнкі і Пуціна, якія хаця б паспрабавалі выпрацаваць нейкія мэханізмы па канфліктных сытуацыях — гэта маленькі, але прагрэс. І дамоўленасьці наконт працягу перамоваў, стварэньня перамоўнай групы па гандлёвай тэматыцы — таксама прагрэс.

Але па галоўным пытаньні формулы міру нават не праглядаецца. І на самой справе мір магчымы толькі ў тым выпадку, калі Расея зьменіць сваю пазыцыю. Украіна на адмову ад свайго сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці пайсьці ня можа, бо гэтага не разумее і ня прыме ўкраінскае грамадзтва. Гэта для нас непрымальная пазыцыя. Расея зацікаўленая ў замарожваньні гэтага канфлікту. І яна паспрабавала і спрабуе да гэтага часу выкарыстоўваць тактыку змушэньня да міру праз зброю. У Данбасе цяпер ваююць ужо ня столькі сэпаратысты, колькі падразьдзяленьні расейскай арміі і расейская ваенная тэхніка. Вось у чым галоўная праблема. Таму, калі Расея не адмовіцца ад эскаляцыі канфлікту, ён, на жаль, будзе працягвацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG