У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» абмяркоўваем, якія перамогі патрэбныя беларусам. Ці заўсёды важная менавіта ваенная перамога, як бітва пад Воршай? А калі мацнейшая маральная перамога? Ці заўсёды перамога азначае далейшую пэрспэктыву? Ці праўда, што ў беларускай гісторыі было болей паразаў чым перамогаў? Па сьлядах Бітвы пад Воршай і да сучаснасьці разам з аўтарам дзьвюх кнігаў "Беларуская атлянтыда" і "Сто адрасоў свабоды" Вячаславам Ракіцкім, дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Сяргеем Навумчыкам і адным з арганізатараў сьвяткаваньня 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай мастак Мікола Купава і вядучай Ганнай Соўсь.