Якое месца зойме Беларусь у cупрацьстаяньні Расеі з Захадам?
На саміце НАТО было прынята рашэньне узмацніць ваенную прысутнасьць альянсу ў Цэнтральнай Эўропе. Ці прывядзе гэта да ваенна-палітычнай напружанасьці ў рэгіёне? Як гэтая новая сытуацыя паўплывае на Беларусь? Ці пагоршацца яе адносіны з Захадам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.