Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Эўракамісіі ў Менск прыедуць Эштан, Отынгер і Карл дэ Гухт


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

Эўракамісія на саміце Мытнага саюза і Ўкраіны 26 жніўня ў Менску абмяркуе асацыяцыю Ўкраіны з ЭЗ, аднаўленьне трохбаковых перамоваў па газу і сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік ЭК Шанталь Х’юз.

Эўракамісію на сустрэчы прадставяць кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан, віцэ-старшыня ЭК па энэргетыцы Гюнтэр Отынгер і эўракамісар па гандлі Карл дэ Гухт.

«Мэта сустрэчы для Эўракамісіі — перш за ўсё абмеркаваць рэалізацыю пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны і ЭЗ і пагадненьня пра зону свабоднага гандлю, каб зноў растлумачыць, чаму мы лічым гэта пагадненьне станоўчым для ўсяго рэгіёну.Таксама Эўракамісія хоча вывучыць магчымасьць аднаўленьня энэргетычных перамоваў у трохбаковым фармаце ў верасьні, каб знайсьці рашэньне па газавай спрэчцы. Нарэшце, абмеркаваць у больш шырокім кантэксьце палітычную сытуацыю і бясьпеку і нагадаць пра занепакоенасьць ЭЗ сытуацыяй з бясьпекай і гуманітарных становішчам, асабліва на ўсходзе Ўкраіны», — сказала Х’юз на брыфінгу 20 жніўня, паведамляе РИА Новости.

Яна адзначыла, што ЭК атрымала запрашэньне ад прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, яе ўдзел таксама падтрымаў украінскі прэзыдэнт Пётар Парашэнка. Пры гэтым прадстаўніца ЭК не адказала на пытаньне, ці не патрабавалася Эўракамісіі запрашэньне ў Менск ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG