Украінскі сьцяг на сталінскай высотцы ў Маскве правісеў больш за тры гадзіны.
Жыхару дома на Кацельнічаскай, дзе адбылася акцыя ў падтрымку Ўкраіны, калі невядомыя вывесілі на шпілі будынку ўкраінскі нацыянальны сьцяг і пафарбавалі ў сіня-жоўтыя колеры зорку, удалося зьняць відэа, як украінскі патрыёт пасьля ўсталяваньня сьцягу спускаецца на парашуце з даху дома ў двор.
Як бачна на відэа, апублікаваным расейскім тэлеканалам Lifenews, экстрэмал ляцеў на бел-чырвона-белым парашуце.
Расейскія СМІ паведамляюць, што чацьвёра альпіністаў былі затрыманыя ў Маскве паводле падазрэньні ў зьдзяйсьненьні акту вандалізму раніцай 20 жніўня.
Як высьветлілася, экстрэмал, які на працягу ўсёй ночы размалёўвалі зорку ў сіне-жоўтыя колеры, раніцай саскочыў з дома на парашуце і прызямліўся ў двары.
Адразу пасьля здарэньня супрацоўнікам маскоўскай паліцыі дадзенае ўказаньне праверыць ўсіх грамадзян, якія заўважаныя ў апошнія гадзіны на вуліцах горада з альпінісцкім рыштункам.
Паліцыя таксама высьвятляе, як трапілі экстрэмалы ў элітны ахоўваемы будынак у самым цэнтры Масквы і як ім атрымалася забрацца на 32-павярховы дом, вышыня якога складае 176 мэтраў.