«Масква стала наракаці, места Воршу пакідаці»
Аршанскія ўлады забаранілі сьвяткаваць 500-годзьдзе бітвы пад Оршай. Аргкамітэт плянаваў набажэнства, экскурсію па горадзе і паездку на Крапівенскае поле з ускладаньнем кветак да памятнага знака, урачыстай часткай і канцэртам. Я памятаю першыя сьвяткаваньні Дня беларускай вайсковай славы: у 1992 «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў» прыняло прысягу на вернасьць Беларусі на тагачаснай плошчы Леніна ў Менску, у 1994 міліцыя ўжо разганяла шэсьце з бел-чырвона-белымі сьцягамі ў сталіцы. А аршанская міліцыя ўжо 20 гадоў ганяецца па полі і ловіць у хмызьняках энтузіястаў са сьцягамі — у пустынным месцы, дзе іх і пабачыць-та ніхто ня можа... Ці думаеце вы, што час вярнуць беларусам гістарычныя даты, дзе яны паўстаюць героямі ў бітвах з маскоўскім ворагам? Пазваніце ў эфір ад 19:00 да 20:00 — пагаворым, паразважаем.