Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія забараніла ўвоз мяса, малака, кансэрваў зь Беларусі і ўзмацніла кантроль на мяжы


У сувязі з распаўсюджваньнем афрыканскай чумы сьвіней, Латвія на памежных тэрыторыях узмацніла мытны кантроль у дачыненьні да фізычных асоб, тавараў і транспартных сродкаў. Пра гэта паведаміла Калінінградзкая абласная мытня са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад прадстаўніка Фэдэральнай мытнай службы Расеі ў Латвіі.

Мытныя органы Латвіі праводзяць поўную праверку багажу грамадзян, якія прыбываюць у краіну зь Беларусі і Расеі аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіятранспартам. У багажы для ўласнага спажываньня забаронена правозіць мяса, каўбасы, мясныя кансэрвы і малочныя прадукты.

У прыватнасьці, у асабістым багажы забаронена правозіць: мяса і мясныя прадукты (сала, сьвежае або апрацаванае мяса, жывёльны тлушчы, каўбасы розных гатункаў, мясныя кансэрвы, мучныя вырабы зь мясной начынкай або макароны, соўсы, супы, якія ўтрымліваюць мяса, і інш.); малако і малочныя прадукты (малако, ёгурт, сьмятану, тварог, кефір, сыр, масла, згушчанае малако і інш.); корм для хатніх жывёл, у склад якога ўваходзіць мяса ці малако (корм для хатніх жывёл, жавальныя цацкі для сабак, сумесі з мукі грубага памолу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG