Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: Расея плянавала зьбіць самалёт «Аэрафлоту» для апраўданьня ўварваньня ва Ўкраіну


Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка
Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка

З такой заявай выступіў сёньня кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка.

Паводле яго, самалёт ляцеў тым жа паветраным калідорам і прыкладна ў той жа час, што і малайзійскі Боінг, гэта быў рэйс АФЛ-2074 па маршруце Масква-Ларнака. Менавіта для гэтага, па словах Налівайчанкі, ва Ўкраіну быў дастаўлены комплекс «Бук», кіраваны расейскімі спэцыялістамі.

Гэты комплекс, па словах Налівайчанкі, павінен быў быць усталяваны ў населеным пункце Першамайскае ў 20 км на захад ад Данецку, але «з-за таго, што спэцыялісты былі не мясцовыя», яны пераблыталі дыслякацыю і перагналі «Бук» у населены пункт з такой жа назвай на паўночным усходзе ад Данецку.

«З першапачаткова заплянаванага месца пасажырскі самалёт» Аэрафлёту" павінен быў быць зьбіты такім чынам, каб ён упаў на тэрыторыі, кантраляваныя сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі. Гэты тэракт быў цынічна сплянаваны як падстава для пачатку адкрытай агрэсіі за масавую гібель ні ў чым не вінаватых расейцаў«, — сказаў Налівайчанка.

Па словах кіраўніка СБУ, поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ўва Ўкраіну плянавалася 18 ліпеня.

На пытаньне, чаму тады, як вынікае з радыёперахопу СБУ, тэрарысты перакананыя ў тым, што яны зьбілі ваенна-транспартны самалёт узброеных сілаў Украіны, Налівайчанка адказаў, што на нізавым узроўні сэпаратыстам не паведамляюць аб сапраўдных плянах.

Ён нагадаў, што менавіта пасьля падзеньня малайзійскага самалёту кіраўнік адной з тэрарыстычных групаў Ігар Безлер быў выкліканы ў Маскву. І СБУ патрабуе даць магчымасьць допытаць людзей, якія яго выклікалі.

Ён таксама нагадаў аб намерах Ігара Гіркіна (Стралкова) падрываць жылыя дамы.

«Калі гэта не спрацавала, адзін тэракт павінен быў быць заменены на іншы», — сказаў Налівайчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG