Галоднае турэмнае лета, або Як сабраць перадачу для вязьня?
Сярод зьняволеных лета (чэрвень-ліпень) прынята называць галоднай парой.Новага ўраджаю яшчэ няма, а стары або згніў, або даўно зьедзены. Некаторыя вязьні ў сваіх лістах дадому пішуць пра сталае пачуцьцё голаду, пра тое, што нават набіцьцё жывату сталоўскай ежай (пераважна гэта адна сечка) і розным фаст-фудам з турэмных шапікаў, не вырашае праблемы… Як можна дапамагчы блізкім за кратамі? Жыцьцё ў беларускіх вязьніцах.