У сэрыі “Беларускі кнігазбор” нядаўна выйшлі ў сьвет выбраныя творы Масея Сяднёва – аднаго з з самых таленавітых пісьменьнікаў беларускай дыяспары. Чаму яго творы забароненыя да вывучэньня ў беларускіх школах і ўнівэрсытэтах? Хто вылучаў Сяднёва на Нобэлеўскую прэмію? Пра гэта ды іншае Міхась Скобла гутарыць з укладальніцай кнігі кандыдатам філялёгіі Лідзіяй Савік.Гутаркі Міхася Скоблы зь дзеячамі навукі і культуры.