Аляксандр Лукашэнка дазволіў аддаваць зямельныя ўчасткі ў раёне індустрыяльнага парку замежным інвэстарам у прыватную ўласнасьць. Што гэта азначае для Беларусі? У Менску адкрылася 7-я міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2014, удзел бяруць каля 40 краінаў. Дэманструюцца, у прыватнасьці, беларускія верталёты з украінскім маторам. У Гомельскай вобласьці праходзіць сэрыя звальненьняў судзьдзяў, кіраўнікоў міліцыі і КДБ. Гэта зьвязваецца з карупцыйнымі справамі. На Магілёўшчыне вясковыя гандляркі прадаюць свойскае малако па 10 тысяч за літар. Як будзе ўтварацца свабоднае цэнаўтварэньне для заводаў, пакуль ня ведаюць і спэцыялісты. А таксама: бразыльскае фіяска на футбольным чэмпіянаце і прарыў беларускай мовы. Пытаньне дня: ці прынясе карысьць Беларусі продаж зямлі кітайцам? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.