У парадзе з нагоды Дня Незалежнасьці будуць удзельнічаць расейскія вайскоўцы. У чым прычыны і палітычны сэнс такога рашэньня? Ці захоўвае Беларусь ваенны сувэрэнітэт над сваёй тэрыторыяй? Ці павялічылася за 20 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» галоўны рэдактар часопісу «Архэ» Валерка Булгакаў і кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.