Ці апынуцца маладафронтавец і брсмавец у адным акопе? Хто у Беларусі гатовы супрацьстаяць зьнешняй пагрозе? На чым можа грунтавацца беларускае адзінства? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць журналіст Белсату і Польскага радыё Зьміцер Гурневіч, журналіст і блогер Севярын Квяткоўскі і эканаміст, кіраўнік праекту «Цытадэль» Аляксандар Сінкевіч.