За сюжэт аб тэатральнай прэм’еры Фаўста, паказаны на Белсаце, гарадзенскі суд аштрафаваў журналіста-няштатніка Алеся Дзянісава на 4 з паловай мільёны рублёў. Беларусь прыняла на сябе пазачарговае старшыньства ў СНД у сувязі з адмовай украінскага боку. Пра тое, што стане з СНД – у бліц-аналізе Свабоды. Аляксандар Лукашэнка заклікаў Расею не баяцца санкцыяў з боку Захаду ў сувязі зь яе палітыкай ва Ўкраіне і назваў іх глупствам і балбатнёй. На думку Станіслава Шушкевіча, санкцыяў ЗША недастаткова, каб утаймаваць такога агрэсара, як Расея. Фермэры з Гомельшчыны расказваюць пра выпадкі, калі ня могуць дапрасіцца зямлі на радзіме і арандуюць палі ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласьці. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.