Сярод тэмаў: Парлямэнт Крыму на закрытым паседжаньні прыняў рашэньне аб уваходжаньні паўвострава ў склад Расеі. У Маскве з гэтай нагоды заявілі, што рыхтуюць закон аб прыняцьці частак іншых дзяржаваў у склад Расеі. Простыя ўключэньні ў эфір з Кіева Алена Ліцьвінавай і Юрыя Сьвірка, з Крыму – былога дэпутата Ўладзімера Кудзінава Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі візавыя абмежаваньні ў дачыненьні да асоб і ўстановаў, якія «пагражаюць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны». У Расеі беларускую "Пагоню" прыраўнялі да "экстрэмісцка-нацысцкай сымболікі". Сацыяльная сетка “Вконтакте” пабачыла ў нацыянальным гербе прыкметы экстрэмізму. Апытаньне ў Магілёве: Як вы ацэньваеце рэакцыю Захаду на ўварваньне Расеі ў Крым? Ці падтрымліваеце ўвядзеньне заходніх санкцыяў супраць Масквы? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Аўдыё
-
18:00, 30 кастрычнік 2017
Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай?
-
18:00, 14 жнівень 2017
Справа Фядыніча
-
18:00, 17 ліпень 2017
Ці можна верыць уладзе, калі яна гаворыць па-беларуску?
-
22:00, 11 верасень 2016
11 верасьня : карціна выбарчага дня
-
18:04, 30 сакавік 2016
Бывай, апошні народны