Пачаўся збор подпісаў па вылучэньню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Ці зьмянілася тактыка ўладаў падчас гэтых выбараў? Наколькі актыўная апазыцыя? Чаму ідэя байкоту зьнікла з парадку дня апазыцыйных арганізацый? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і палітоляг Юрый Чавусаў.