Візы ў шэнгенскую зону могуць патаньнець. Што падштурхнула Эўразьвяз заняцца спрашчэньнем візавага рэжыму зь Беларусьсю? Лідэры ўкраінскай апазыцыі прадставілі плян выйсьця з палітычнага крызісу. Наколькі ён рэалістычны? Пачаўся суд у справе гучнага забойства вядомай у Беларусі лучніцы Галіны Сярдзечкінай. Мы таксама распавядзем чарговую гісторыю ў рубрыцы «Жыцьцё пасьля раку» і пазнаёмім з урыўкамі кнігі Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.