23 сьнежня мае адбыцца суд над прадпрымальнікам Алесем Макаевым, якому інкрымінуецца арганізацыя несанкцыяванага мітынгу ў мястэчку Грозава, дзе ў лістападзе грамадзкія актывісты ўшаноўвалі памяць слуцкіх паўстанцаў. Перасьледаваны за акцыі на Случчыне не ўпершыню, ён лічыць сваім абавязкам штогод такім чынам нагадваць пра Слуцкае паўстаньне ды яго герояў. Што пабуджае прадпрымальніка да гэткай дзейнасьці – слухайце ў «Вольнай студыі».