Падзеі ва Ўкраіне моцна паўплывалі на кантэкст Віленскага саміту. Як паварот ва ўкраінскай пазыцыі паўплывае на беларускую замежную палітыку? Ці зьнізіцца плянка патрабаваньняў Эўразьвязу да краін-чальцоў "Усходняга партнэрства"? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Алёна Зуйкова з Брусэлю.