Падчас наведваньня авіябазы ў Баранавічах Аляксандар Лукашэнка ацаніў стан баяздольнасьці беларускага войска. Ці адпавядае ўзровень абароназдольнасьці краіны вонкавым пагрозам? Ці дапамагае Расея ўмацоўваць абарону Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” генэрал-маёр у адстаўцы Валеры Фралоў і аглядальнік газэты "Белорусы и рынок" Аляксандар Алесін.