Так сьцьвярджаюць удзельнікі праграмы – былыя асуджаныя, сваякі зьняволеных, праваабаронцы. Тым ня менш, нягледзячы на нерэальныя часам кошты тавараў ва ўнутраных крамках, якія ёсьць пры кожнай калёніі ды СІЗА, іх неадпаведна нізкую якасьць, а таксама надзвычай бедны асартымэнт, гэтыя гандлёвыя кропкі прыбытковыя