Падпісаны прэзыдэнцкі ўказ аб пачатку будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Які эканамічны сэнс у рэалізацыі гэтага праекту? Як можа паўплываць на яго ажыцьцяўленьне цяжкая эканамічная сытуацыя ў краіне? Як будаўніцтва АЭС адаб’ецца на эканамічных пэрспэктывах Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Белорусы и рынок» Ірына Крыловіч і эканаміст Сяргей Чалы.