Візыт украінскага прем'ера Мікалая Азарава ў Беларусь на тле геапалітычнага дрэйфу Украіны ў бок Эўразьвяза стаў заўважнай міжнароднай падзеяй. Ці выпадкова, што гэты візыт адбыўся менавіта цяпер? Чаму Менск дэманструе ляяльнасьць да палітыкі Украіны? Як такая пазыцыя Беларусі паўплывае на беларуска-расейскія адносіны? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і журналіст Юрась Сьвірко з Кіеву.