Рэжысэрка-дакумэнталістка Вольга Мікалайчык зьняла больш за дзясятак фільмаў на тэмы палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, героямі якіх былі Мікола Аўтуховіч, Алесь Міхалевіч, Яна Палякова, Павал Вінаградаў... Яе стужкі пра беларускіх палітвязьняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных кінафорумах. У “Вольнай студыі” рэжысэрка раскажа, чаму палітычныя рэпрэсіі – яе асноўная тэма. Гутарку вядзе Міхась Скобла.