Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на прамінулым зьезьдзе славістаў выступіў за больш шырокае ўжываньне беларускай мовы падчас багаслужбаў. Але ці выконваецца гэтае пажаданьне кіраўніка каталіцкага касьцёлу сьвятарамі на месцах? Пасьля ўрачыста адзначанага 100-годзьдзя сьвятыні ў мястэчку Дзярэчын, што на Зэльвеншчыне, мясцовы краязнавец і прадпрымальнік Валянцін Дубатоўка падзеліцца сваімі ўражаньнямі са слухачамі “Вольнай студыі”. Зь ім гутарыць Міхась Скобла.