Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальная справу на галоўнага акцыянэра "Уралкалія" алігарха Сулеймана Керымава. Як можна ацаніць рэакцыю Расеі на выклік афіцыйнага Менску? Навошта беларускія ўлады ідуць на абвастрэньне канфлікту? Якіх мэтаў яны імкнуцца дасягнуць? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” галоўны рэдактар часопісу «Расея ў глябальнай палітыцы» Фёдар Лук’янаў зь Масквы і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску. Вядзе гутарку Валер Карбалевіч.