Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч (2 ПАЎТОР)
Чарговы расейскі закладнік, перасяленьне сьвіней і чыстая вада для Менску МЗС Расеі запатрабавала ад беларускага боку тэрмінова вызваліць Уладзіслава Баўмгертнэра і даць тлумачэньні пра інцыдэнт. Менчукі не задаволеныя якасьцю вады і просяць правесьці грамадзкія слуханьні. У Магілёўскім раёне ўлады прапаноўваюць вяскоўцам перасяляць свойскіх сьвіней далей ад дзяржаўных сьвінарнікаў Тэлефануйце на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.