Адразу пяцёра беларускіх літаратараў выйшлі з прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Што падштурхнула іх на такі крок? І зь якой мэтай стваралася пісьменьніцкая арганізацыя, якую нязьменна, ад 2006 году, узначальвае Мікалай Чаргінец? Пра гэта ды іншае Міхась Скобла гутарыць з паэткай Раісай Баравіковай, якая таксама пакінула шэрагі СПБ – на знак пратэсту супраць зьняважлівых адносінаў ягонага кіраўніцтва да беларускіх літаратараў.