Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам (1) (ПАЎТОР)
Сёньня мы пагутарым пра прысуд апэратару наваполацкага «Нафтану» Андрэю Гайдукову, якому далі паўтара года калёніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленьне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве. У нашай праграме таксама – пра рэстаўрацыю Гальшанскага замку, пра новую кнігу Рыгора Барадуліна і пра тое, каму і дзе давядзецца плаціць грошы за праезд па беларускіх дарогах.