Сёньня ў "Доме літаратара" сустрэча з паэткай Данутай Бічэль, прагучыць урывак зь яе паэмы "Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста". Сяргей Панізьнік раскажа пра сваю багатую фанатэку, дзе зьберагаюцца галасы знакамітых беларускіх пісьменьнікаў. А крытык Анатоль Сідарэвіч выступіць з рэцэнзіяй на аповесьць-эсэ Леаніда Дранько-Майсюка "Горад Боны і Давіда".