У “Доме літаратара” -- гутарка з паэткай Данутай Бічэль (прагучыць урывак зь яе паэмы "Крыжовы шлях збаўцы нашага Езуса Хрыста" , Сяргей Панізьнік раскажа пра сваю багатую фанатэку, дзе зьберагаюцца галасы знакамітых беларускіх пісьменьнікаў, а крытык Анатоль Сідарэвіч выступіць з рэцэнзіяй на апавесьць-эсэ Леаніда Дранько-Майсюка "Горад Боны і Давіда".