Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аленай Радкевіч (ПАЎТОР)


Жывая Свабода з Аленай Радкевіч (ПАЎТОР)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

У Брусэлі праходзіць дыскусія вакол ініцыятывы «Эўрапейскі дыялёг аб мадэрнізацыі» з удзелам беларускай апазыцыі і эўрапейскіх палітыкаў. Адначасна там жа вядзе перамовы намесьніца міністра замежных справаў Алена Купчына. Чаго чакаюць ад Брусэлю апазыцыя і афіцыйны Менск? МЗС Швэцыі заявіла пра аднаўленьне працы сваёй амбасады ў Беларусі. МЗС Польшчы кажа, што пра справу польскай грамадзянкі Тэрэсы Стшэлец, даведалася амаль праз год пасьля таго, як яна пачалася. Тэрэса Стшэлец, якая дамагаецца дазволу на выезд зь Беларусі дамоў, з 8 красавіка абвясьціла галадоўку. Апытаньне Свабоды: «Каб палепшыць дачыненьні з Эўразьвязам, Лукашэнка павінен вызваліць палітвязьняў. Як Вы лічыце, чаму ён  не выпускае іх з турмаў?» Чакаем адказаў у жывым эфіры па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG