«Што адбываецца на валютным рынку?» У жніўні ўпершыню гэтым годам аб'ём пакупкі валюты юрыдычнымі асобамі і насельніцтвам перавысіў аб'ём продажу. У чым прычыны гэтай зьявы? Што азначае заява кіраўніцы Нацбанку Надзеі Ермаковай пра магчымасьць невялікай дэвальвацыі? Якія пэрспэктывы беларускага рубля? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і эканамічны аналітык Сяргей Чалы.