Чаго хацеў дасягнуць нямецкі ўрад супрацоўніцтвам паміж МУС Нямеччыны і Беларусі? Чаму гэтае супрацоўніцтва спарадзіла скандал? Якія практычныя і ідэалягічныя наступствы яно мела? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць беларускія палітолягі Павал Вусаў і Андрэй Фёдараў і нямецкі палітоляг Марцін Шон.