Больш карысьці ці шкоды прынёс плюшавы дэсант швэцкіх піяршчыкаў? Чаму беларускія ўлады пайшлі на выдаленьне швэдзкага пасольства? Наколькі адэкватнай была рэакцыя Эўразьвязу на канфлікт паміж Менскам і Стакгольмам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, дырэктар дасьледчых праграм Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошас і нямецкі палітоляг Марцін Шон.