Чаму ўлады ўвялі цэнзуру тэлевыступаў кандыдатаў у дэпутаты? Чым тлумачыцца атака на апазыцыйныя суполкі ў сацыяльных сетках? Ці спрыялі ўдзельнікі выбарчай кампаніі новаму прысуду Зьмітру Дашкевічу? Удзельнічаюць: каардынатар кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Аляксандар Атрошчанкаў, адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк і намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.