21 чэрвеня арыштаваны гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. Чым тлумачыцца такія дзеяньні праваахоўных органаў? Чаму перад выбарамі ўлады набіраюць новых палітвязьняў? Як гэта паўплывае на адносіны Беларусі з Захадам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць намесьнік старшынi праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і галоўны рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.