«Каму цікавыя парлямэнцкія выбары?» Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасьня. Якое значэньне будзе мець цяперашняя выбарчая кампанія? Наколькі важныя гэтыя выбары для ўлады? Ці ёсьць стратэгія ў апазыцыі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько.