Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне пра санкцыі адносна высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Як можна ацаніць зьмест гэтага дакумэнту? Як паўплываў на пазыцыю Эўразьвязу канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй? Якія пэрспэктывы прызнаньня Эўропай вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць кіраўнік Офісу "За дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская з Брусэлю і дырэктар зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі зь Менску.