Алесь Раткевіч з Маладэчанскага раёну піша: "Людзям у вёсцы ў першую чаргу патрэбны грошы, а таксама школы, лазьні і ўсё іншае, што перабудоўшчыкі і адраджэнцы зруйнавалі. І не катэджы трэба будаваць, а адрамантаваць цагляныя шматкватэрнікі, якія без жыхароў прышлі ў заняпад і якія яшчэ маюць вельмі прыстойны і сучасны вонкавы выгляд..." Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.