29 кастрычніка – апошні дзень збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Чаму вялікая колькасьць прэтэндэнтаў сабрала 100 тыс. подпісаў? Якія тэндэнцыі ў грамадзтве выявіла гэтая кампанія? Якія магчымыя наступствы пэўнай палітычнай адлігі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Юрый Чавусаў і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі Белапан Аляксандр Класкоўскі.