1 верасьня беларускія тэлеканалы паўгадзіны трансьлявалі адказы Аляксандра Лукашэнкі на пытаньні журналістаў. Ці можна назваць гэты выступ пачаткам перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі? Ці ўдалося кіраўніку Беларусі адказаць на ўсе тыя нападкі, што прагучалі за апошнія месяцы інфармацыйнай вайны? Як Лукашэнка ставіцца да таго, што хтосьці з чыноўнікаў можа балятавацца ў прэзыдэнты? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы "Экспэртыза Свабоды" адказваюць галоўны рэдактар газэты "Новы час" Аляксей Кароль і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.