“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: “Вельмі цяжка было пакідаць Нью Ёрк, цёцю й усіх сяброў і знаёмых, зь якімі добрых пяць гадоў жылі разам у розных лягерох уцекачоў. Па мяне прыехалі аўтам прыяцелі сям'і пастара, у якой я мелася жыць. Ехалі мы ў Бівэр Фолс цэлы дзень. Сям'я пастара была вельмі сымпатычная. Калі я пачала зь імі перапісвацца, у іх было адно дзіця. Пакуль я прыехала, у іх ужо было двое дзяцей. А праз пару месяцаў у часе вячэры пастар сказаў: "We are pregnant"...”