"Што сьпіна зробіць, то рот схопіць", " Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца", "Ня той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож", "Якая справа, такая і слава", "Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не сьмяшыць". Так здаўна казалі дый кажуць беларусы. Пра адвечнае і сёньняшняе стаўленьне беларусаў да працы і ляноты разважае археоляг Ніна Здановіч ў перадачы Вячаслава Ракіцкага з цыклю "Мудраслоўе". (Частка другая)