“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: Зіма 1941-42 году была жахлівая. Печы ня было чым паліць, вада ў хаце замярзала, спалі ў цёплай вопратцы і ў рукавіцах. Удзень дзяжурылі пад вокнамі нямецкай кухні і зьбіралі бульбяныя лупіны. Калі яны былі таўсьцейшымі, то абразалі і варылі...