"Шчасьце за гарамі, а бяда за плячамі", "Як няма шчасьця — няма і долі", "Доля там, дзе воля", -- так казалі і кажуць беларусы. Пра адвечнае і сёньняшняе разуменьне беларусамі лёсу, долі, шчасьця ў новым цыкле "Мудраслоўе" аўтар Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з філёзафам Алесем Анціпенкам.